Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.10.2016

Районный этап областного конкурса на лучшую сувенирную работу среди педагогических работников

Районный этап областного конкурса на лучшую сувенирную работу среди педагогических работников  пройдет с 24 октября 2016 по 25 ноября 2016 года.

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

1. Агульныя палажэнні

1.1. Раённы этап абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу (далей – конкурс) праводзіцца з мэтай развіцця выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі Мінскага раёна.

1.2. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

развіццё выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці ва ўстановах адукацыі Мінскага раёна;

садзейнічанне росту і прафесіяналізму творчых калектываў;

падвядзенне вынікаў работы і распаўсюджванне лепшага вопыту педагогаў, якія працуюць у галіне выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці, павышэнне якасці выкладання.

1.3. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца аддзел адукацыі, спорту і турызму Мiнскага райвыканкама, ДзУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна”.

1.4.Журы конкурсу:

арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

падводзіць вынікі конкурсу;

1.5. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на паседжаннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на паседжанні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш паловы прысутнічаючых на паседжанні членаў журы конкурсу.

2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу

2.1. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца работнікі ўстаноў адукацыі Мінскага раёна.

2.2. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя работы.

2.3. Кожная ўстанова адукацыi павінна падрыхтаваць не менш аднаго сувеніра высокай якасці, зробленага сваімі рукамі.

2.4. Поўны спіс творчых работ прадстаўляецца ў двух экзэмплярах (надрукаваным і электронным). Кожная конкурсная работа павінна быць сфатаграфавана, усе фота прадстаўляюцца разам з электронным варыянтам спіса работ на адрас: cdt@minsk.edu.by (для Маркавец А.А.).

2.5. Работы выконваюцца ў наступных намінацыях:

віншавальная паштоўка (Новы год, Дзень жанчын, Дзень абаронцаў Айчыны, З юбілеем і г.д.);

жывапіс, графіка;

роспіс па тканіне, шклу, дрэву, бацік, маляванка;

работы з саломкі (аплікацыя, інкрустацыя, саломапляценне);

кераміка;

мастацкая вышыўка, вязанне;

пляценне карункаў;

ткацтва (дываны, сурвэткі, абрусы, пано);

лялькі ў нацыянальных строях, інтэр’ерныя лялькі;

работы са скуры, ільну;

выцінанка і іншыя.

2.6. Творчыя работы не вяртаюцца.

3. Парадак правядзення конкурсу

3.1. У перыяд з 24 кастрычнiка па 20 лістапада 2016 года праводзяцца ва ўстановах адукацыі выставы лепшых сувенірных работ дэкаратыўна-прыкладнога накірунку сярод педагогаў.

3.2. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна да 24 кастрычнiка 2016 годапрадставіць лепшыя работы у ДзУДА “Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна” па адрасу: аг. Сеніца, вул. Слуцкае шасэ, 37.

3.3. На кожнай рабоце (акрамя віншавальных паштовак) павінна быць этыкетка, якая падпісваецца на беларускай мове і замацоўваецца на адваротным баку работы ў правым ніжнім вугле. Памер этыкеткі – 5 см на 10 см.

Узор этыкеткі:

назва работы;

намінацыя;

прозвішча, імя, імя па бацьку аўтара;

назва ўстановы адукацыі.

3.4. Падвядзенне вынікаў раённага этапу абласнога конкурсу на лепшую сувенірную работу ажыццяўляецца журы. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

захаванне беларускіх народных рамёстваў;

выкарыстанне новых матэрыялаў і тэхналогій у творчых работах;

дызайн (арыгінальнасць сюжэту, кампазіцыйнае, каляровае рашэнне);

спалучэнне традыцыйнага мастацтва і сучасной культуры;

творчая індывідуальнасць, глыбіня мастацкай ідэі;

узровень выканаўчага майстэрства.

3.5. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы. Пераможцы раённага этапу абласнога конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі аддзела адукацыі, спорат i турызма Мінскага райвыканкама. Работы пераможцаў напраўляюцца для ўдзелу у абласным этапе конкурсу.

Разделы сайта