Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.12.2016

Конкурс праектна-даследчых работ навучэнцаў «Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка»

ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ

раённага этапу рэспубліканскага конкурсу
праектна-даследчых работ навучэнцаў
«Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа.
Беларуская народная цацка»

 1. Агульныя палажэнні

1.1. Раённы этап рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ (далей – конкурс) праводзіцца ў рамках рэалізацыі:

Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі і Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 22 лютага 2016 года;

Дзяржаўнай праграмы “Адукацыя і маладзёжная палітыка” на 2016 – 2020 гады, зацверджанай пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 сакавіка 2016 года.

1.2. Арганізатарам конкурсу з’яўляецца адзел адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама.

1.3. Конкурс праводзіцца з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў, далучэння дзяцей да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны праз вывучэнне традыцыйнай народнай цацкі, развіцця і падтрымкі дзіцячай адоранасці ў галіне народнай культуры і мастацтва.

1.4. Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца:

павышэнне матывацыі да пазнавальнай актыўнасці і даследчай дзейнасці навучэнцаў у галіне сваёй нацыянальнай культуры;

развіццё творчых здольнасцей навучэнцаў праз стымуляванне інтарэсаў да традыцыйнай народнай культуры і мастацтва;

выхаванне павагі да народнай культуры і мастацтва на аснове вывучэння традыцый мастацкіх рамёстваў і далучэння да жывых вытокаў духоўна-гістарычнага вопыту беларускага народа;

пашырэнне ведаў і ўдасканаленне майстэрства па выкананні беларускай народнай цацкі;

садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай нацыянальнай культуры.

1.5. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінскага раена, якія выканалі праектна-даследчыя работы пад кіраўніцтвам педагога, таксама педагагічныя работнікі, якія ажыццяўлялі метадычнае суправаджэнне праектнай дзейнасці. На конкурс могуць прадстаўляцца і сумесныя праекты педагогаў, дзяцей і бацькоў.

1.6. Конкурс праводзіцца для навучэнцаў ва ўзросце ад 6 да 19 гадоў
па наступных намінацыях:

традыцыйная лялька (абрадавая, ігравая, тэатральная);

сучасная лялька (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная);

традыцыйная цацка (абрадавая, ігравая, тэатральная);

сучасная цацка (сувенірная, ігравая, тэатральная, выставачная, арт-аб’ект, інтэр’ерная).

1.6. Для арганізацыі і правядзення конкурсу фарміруецца арганізацыйны камітэт (далей – Аргкамітэт).

Аргкамітэт:

кансульціруе зацікаўленых аб парадку ўдзелу ў конкурсе;

зацвярджае склад журы;

распаўсюджвае інфармацыю аб правядзенні конкурсу;

зацвярджае рэзультаты конкурсу;

аналізуе і абагульняе вынікі конкурсу.

1.7. Рашэнні Аргкамітэта прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Аргкамітэт мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу Аргкамітэта. Рашэнне Аргкамітэта лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў Аргкамітэта.

1.8. Журы конкурсу:

арганізуе ацэньванне работ удзельнікаў конкурсу;

падводзіць вынікі конкурсу;

уносіць у Аргкамітэт прапановы па ўдасканальванню арганізацыі, павышэнню метадычнага ўзроўню конкурсу, ліквідацыі выяўленых недахопаў.

1.9. Рашэнні журы конкурсу прымаюцца на пасяджэннях шляхам адкрытага галасавання і афармляюцца пратаколамі. Журы конкурсу мае права прымаць рашэнне, калі на пасяджэнні прысутнічае не менш за 2/3 зацверджанага саставу журы. Рашэнне журы конкурсу лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на пасяджэнні членаў журы конкурсу.

 

 

2. Патрабаванні да ўдзельнікаў конкурсу і конкурсных работ

2.1. На конкурс прымаюцца як індывідуальныя, так і калектыўныя творчыя работы, выкананыя ў розных тэхніках і матэрыялах (гліняныя, саламяныя, ласкутныя, драўляныя, папяровыя, эка-лялькі; лялькі з нетрадыцыйных матэрыялаў).

2.2. Праектна-даследчыя матэрыялы прадстаўляюцца на беларускай мове у друкаваным і электронным выглядзе.

2.3. Структура праекта ўключае наступныя асноўныя часткі:

тытульны ліст (змяшчае: поўную назву ўстановы; тэму праекта; прозвішча, імя і імя па бацьку навучэнца(-цаў)-аўтара(-аў) праекта; назву аб’яднання па інтарэсах; прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка праекта; горад, год);

змест (уключае назву ўсіх загалоўкаў з указаннем нумароў старонак, на якіх размяшчаюцца матэрыялы);

пашпарт праекта (уключае: назву праекта; мэты; тып праекта; адукацыйную вобласць; метады, выкарыстаныя ў праекце; формы прадстаўлення праекта; установы і арганізацыі, ва ўзаемадзеянні з якімі выконваецца праект);

уводзіны (аб’ём да дзвюх старонак); матывуецца выбар тэмы, вызначаюцца яе актуальнасць (тэарэтычнае і практычнае значэнне), мэты і задачы, вылучаецца гіпотэза (меркаваны вынік даследаванняў);

асноўная частка (не больш за 10-15 старонак) раскрываецца змест праблемы; аналізуюцца розныя пункты гледжання на праблему доследу, наяўныя ў навуковай літаратуры; выкарыстанне даследчага матэрыялу, даецца апісанне і аналіз шляхоў і метадаў вырашэння праблемы; кароткае апісанне мастацкага (творчага) прадукту праекта. Асноўная частка можа складацца з некалькіх падраздзелаў; яе змест павінен дакладна адпавядаць тэме работы і цалкам яе раскрываць;

заключэнне (абагульняюцца вынікі праведзенай работы і іх аналіз, фармулююцца высновы праектна-даследчай дзейнасці);

спіс выкарыстанай літаратуры (змяшчае крыніцы інфармацыі: навукова-папулярныя часопісы і кнігі, падручнікі і навучальныя дапаможнікі, слоўнікі, энцыклапедыі, Інтэрнэт-сайт і інш.);

дадаткі могуць уключаць дапаможныя матэрыялы: ілюстрацыі, фота, дадатковыя табліцы, графікі, малюнкі, неабходныя для лепшага разумення атрыманых вынікаў;

мультымедыйная прэзентацыя праекта (змяшчае асноўныя палажэнні і вынікі праекта, можа ўключаць фота-, відэа-, аўдыёматэрыялы).

2.4. Тэхнічныя патрабаванні

Удзельнікі конкурсу прадстаўляюць праектна-даследчыя работы ў фармаце MS Word. Тэкст конкурснай работы прадстаўляецца ў фармаце А 4 з палямі: злева – 2 см, справа – 1 см, зверху і знізу – 2 см у тэкставым рэдактары Word (не ніжэй Word 97) шрыфтам № 12 Times New Roman, міжрадковым інтэрвалам 1,5. У табліцах варта выкарыстоўваць толькі адзін стыль межаў – суцэльную лінію (табліцы патрэбна афармляць карэктна па ўсіх правілах работы з табліцамі ў рэдактары MS Word). Усе наяўныя ў тэксце гіперспасылкі павінны быць рабочымі. Спіс літаратуры і Інтэрнэт-рэсурсаў варта размясціць у канцы дакумента. У тэксце спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках.

2.5. Дадатковыя матэрыялы

Могуць быць прадстаўлены практычныя распрацоўкі метадычнага суправаджэння праектна-даследчай дзейнасці (заняткі аб’яднанняў па інтарэсах, майстар-класы, экспедыцыі, метадычныя рэкамендацыі), мультымедыйныя прадукты (відэафільм, анімацыя, віртуальная выстаўка, сайт), інтэрактыўныя формы (гульня, тэатралізацыя), наглядныя матэрыялы (постэр, альбом, каляндар) і іншыя.

 

3. Умовы правядзення конкурсу

3.1. Конкурс праводзіцца ў наступныя тэрміны:

1 этап – раённы  з 09 снежня 2016 года па 16 студзеня 2017 года;

прыём і рэгістрацыя работ – 16 студзеня 2017 года;

экспертыза і ацэнка праектна-даследчых работ – з 17 студзеня па 21 студзеня 2017 года

3.2. Для ўдзелу ў раённым этапе конкурсу неабходна прывезці праектна-даследчыя работы ў наступным выглядзе:

 – мастацкая (творчая) работа, выкананая ў рамках праектнай дзейнасці;

 – праектна-даследчыя матэрыялы ў друкаваным і электронным выглядзена беларускай мове;

 – заяўка на ўдзел у раённым этапе ў друкаваным і электронным выглядзе на беларускай мове (дадатак);

 – дадатковыя матэрыялы (калі ёсць) альбо спасылкі на іх.

Праектна-даследчыя работы неабходна даставіць у ДУДА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раена» па адрасу: г. Заслаўе, мікрараен 2, д. 19, для Чарамісавай Е.А. Кантактны тэлефон 8 017 544 43 80.

3.3. Журы конкурсу ацэньвае прадстаўленыя работы па наступных крытэрыях:

– фармулёўка тэмы і аргументацыя канцэпцыі праекта;

– навізна і актуальнасць;

– лагічнасць складання плана праектна-даследчай дзейнасці, паўната раскрыцця тэмы;

– наяўнасць абгрунтаваных высноў;

– творчы падыход і арыгінальнасць;

– мастацкая выразнасць;

–стыль, мова выкладання матэрыялу (яснасць, вобразнасць, лаканічнасць, лексіка, граматыка);

– культура афармлення матэрыялаў і творчых вынікаў.

3.5. Пераможцы і прызёры вылучаюцца ў трох узроставых катэгорыях: 6-10 гадоў, 11-15 гадоў, 16-19 гадоў.

3.6. Колькасць пераможцаў у кожнай намінацыі вызначаецца рашэннем журы.

3.7. Лепшыя  праекты ад Мінскага раёна будуць прадстаўлены ў ДУА “Мінскі абласны інстытут развіцця адукацыі” для ўдзелу ў абласным конкурсе праектна-даследчых работ навучэнцаў “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”.

Разделы сайта