Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2017

БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”

Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці) ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ ТЭАТРАЛЬНЫ СЕЗОН ПРЫСВЯЧАЕЦЦА 80-ГОДДЗЮ БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ Афиша на ЛІСТАПАД 2017 г.

Заказ білетаў:

+375 17 331 75 53 (гарадскі);

+375 296 77 87 16(ВЕЛ), 

+375 291 55 08 97 (ВЕЛ);

+375 33 601 77 70 (MTC)

 E-mail: teatr-znich@yandex.by      Заказ білетаў у Інтэрнэце: www.philharmonic.by

13

Панядзелак

 

15-00

“Граф Глінскі – Папялінскі” А. Вольскі

Лялечны монаспектакль ( 6+ )

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым?                                                                                                                  Кошт: 5 руб.              

19-00

“Не праклінай, што я люблю” Н. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Алена Літаш (цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…                                                                                                     Кошт: 7 руб.           

15

Серада

 

19-00

Малая зала імя Р.Шырмы Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50)

Да 135-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа

Красёнцы жыцця (16+)

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён  не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітараАлега Залётнева.

                                                                                                                                                           Кошт: 7 руб.     

16

Чацвер

 

15-00

“Вясёлая каруселя” А. Вольскі

Монаспектакль-сустрэча ( 6+ )

Выканаўца, аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр – заслужаная артыстка РБ Ларыса Горцава

Музычнае суправаджэнне – Алена Астрамецкая (цымбалы)

Ларыса Горцава на “чароўнай каруселі” вядзе гледача па жыцці і творах выдатнага беларускага паэта А.В. Вольскага. Вершы, гульні, казкі, загадкі і розныя прыгоды – усё гэта чакае юнага гледача.                                                                                                                                       Кошт: 5 руб.              

19-00

Цыкл сустрэч “Я – Мінчанін”

“Смех – Божы дар” У. Ліпскі (16+)

Творчая сустрэча з Уладзімірам Ліпскім, вядомым беларускім пісьменнікам, галоўным рэдактарам часопісаў “Вясёлка” і “Буся”, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі, шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных прэмій, аўтарам звыш сямідзесяці кніг прозы, публіцыстыкі, уключаючы казкі для дзяцей і  вядомы гумар палешукоў -  кнігу “Аўцюкоўцы”. “Смех – Божы дар. ... каб не смяяліся і ня цешыліся, дык даўно б павесіліся.”   (У. Ліпскі)                                                                    Кошт: 5 руб.

17

Пятніца

 

15-00

“Граф Глінскі – Папялінскі” А. Вольскі

Лялечны монаспектакль ( 6+ )

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым?                                                                                                                 Кошт: 5 руб.

20

Панядзелак

 

15-00

 

“Анёл Ахоўнік” С. Кавалёў

Монаспектакль паводле вершаў Кармэн Барнос дэ Гаштольд ( 6+ )

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

Рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Твор французскай пісьменніцы К.Б. дэ Гаштольд “Малітвы жывёлаў” – гэта просьбы розных жывых істотаў, “братоў нашых меншых”, да Бога. А перадае гэтыя просьбы да Усявышняга анёлы і маленькія анёлкі – лёгкія незямныя істоты, стварэнні з крыльцамі. Адзін з такіх анёлкаў стаўся героем нашага спектаклю.                                                                                          Кошт: 5 руб.

19-00

“Не праклінай, што я люблю” Н. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Алена Літаш (цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…                                                                                                      Кошт: 7 руб.           

22

Серада

 

15-00

“Мой маленькі прынц” А. дэ Сент-Экзюперы, пераклад Н. Мацяш

Монаспектакль (12+)

Аўтар інсцэніроўкі,  рэжысёр- пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Раіса Астрадзінава

«Зоркім можа быць адно толькі сэрца», - так сказаў маленькі хлопчык, які прыляцеў на Зямлю з асцяроіда, каб знайсці сабе сябра. Але апынуўся ён у пустыні. Мудрая казка пісьменніка-лётчыка Антуана дэ Сэнт-Экзюперы актуальна і на сённяшні дзень....                                           Кошт: 5 руб.          

19-00

“Прыпадаю да нябёс” Я. Янішчыц (16+)

Выканаўца – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ларыса Горцава

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне (цымбалы) – Марыя Кучынская

“Я думала лёсам мне дадзена многа, і многае, праўда, мне лёс падарыў...”. Гэтыя радкі належаць Яўгеніі Янішчыц, для якой паэзія стала жыццём, сфарміравала яе як асобу. Яе паэтычныя вобразы не адпускаюць чытача, нязменна саграваючы сваім святлом.                            Кошт: 7 руб.          

24

Пятніца

 

19-00

Вялікая канцэртная залаБелдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50)

Святочная тэатральна-канцэртная імпрэза

да 80-годдзя Белдзяржфілармоніі

“Мне светла…” (16+)

І аддзяленне: Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА” паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева.

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў. Кампазітар – Алег Залётнеў.

Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п'еса “Маці” сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў сваёй Маме… Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты… Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.  Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.

II аддзяленне:. Канцэртная праграма з удзеламкалектываў Белдзяржфілармоніі, артыстаў, літаратараў, сяброў тэатра.

Рэжысёр-пастаноўшчык імпрэзы – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава

                                                                                                                                       Кошт: 7, 8, 9, 12 руб.

27

Панядзелак

 

15-00

“Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага” П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль ( 12+ )

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.                                        Кошт: 5 руб.          

28

Аўторак

 

19-00

 

“Любіць” А.Вярцінскі

Паэтычны монаспектакль (16+)

Аўтар інсцэніроўкі, выканаўца – Галіна Дзягілева

Музычнае суправаджэнне – Кірыл Успенскі / Максім Цэхановіч(гітара)

Як цяжка любіць... Любоў часам мае зусім нечаканае праяўленне. Любоў – аснова  ўсяго сутнага, усяго, што існуе на зямлі: “Што значыць зямное шчасце здабыць? Любіць…” У спектакль увайшлі вершы Анатоля Вярцінскага розных гадоў і паэма “Дажынкі”.

                                                                                                                                                           Кошт: 7 руб.          

Разделы сайта